Першую гібрыдную аперацыю на сэрцы сёння паспяхова правялі ў Беларусі

13 декабря 2018

Новая для нашай краіны методыка дазваляе мінімізаваць наступствы інфаркту. Самае галоўнае - такое хірургічнае ўмяшанне малатраўматычнае для пацыента. У аперацыйнай адначасова працавалі спецыялісты рознага профілю - кардыя- і эндаваскулярныя хірургі. Маніпуляцыі ўрачы робяць праз невялікі разрэз паміж рэбрамі і пракол на шыі пацыента.

Сёння ў РНПЦ "Кардыялогія" працавала інтэрнацыянальная каманда - хірургі з Беларусі, Расіі і ЗША. На працягу дня правядуць яшчэ адно такое ўмяшанне. А ў далейшым гібрыдныя аперацыі будуць выконваць рэгулярна.