Пачалася перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты

21 октября 2019

Выбарчая кампанія ў Палату прадстаўнікоў уваходзіць у актыўную фазу, пачалася перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты. Прэтэндэнты пачынаюць прамую барацьбу за галасы выбаршчыкаў. З сёння па 6 лістапада ў рабочыя дні кандыдаты ў дэпутаты выступаюць на радыё і тэлебачанні. Радыёвыступленні праходзяць з 7 да 8 раніцы. Па тэлебачанні трансляцыі пройдуць у вячэрнім прайм-тайме - у 19:00. З гэтага дня кандыдатаў можна будзе ўбачыць і на тэлеканале "Беларусь 3". Тэлеэфір усім удзельнікам палітычнай гонкі падаецца бясплатна. Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада.


Тэгі:

#Выборы 2019