Першацветы распусціліся ў Батанічным садзе

25 марта 2023

Сімвалы заканчэння зімы распусціліся ў Батанічным садзе. Далікатныя галантусы, якія звыкла называюць падснежнікамі, - першыя вясновыя кветкі. Побач свае пялёсткі раскрылі і чароўныя эранцісы.

Усяго ў калекцыі Батанічнага сада больш за 30 відаў першацветаў.