Першамай сёння адзначаюць у Беларусі

1 мая 2013
Сёння тысячы беларусаў  аб'ядналі святочныя шэсці - на вуліцах Мінска, абласных і раённых цэнтраў. Федэрацыя прафсаюзаў правяла традыцыйны першамайскі мітынг у сталічным парку Янкі Купалы. У шэсці ад плошчы Незалежнасці прынялі ўдзел працоўныя калектывы, студэнцкая моладзь і прафсаюзы. Паводле апошніх падлікаў, у калонах было каля 30 тысяч чалавек. А пасля мітынгу пачаўся вялікі канцэрт.