Першае месца ў топе найбольш папулярных краін у сезон адпускоў займае Турцыя

26 июня 2013

Гэты кірунак абагнаў звыклы Крым. У тройку нечакана ўварвалася Балгарыя. Сёння можна набыць танныя туры ў Грэцыю - гэта краіна 4-ая ў спісе самых наведваемых беларусамі.


У 2012 годзе колькасць турыстаў, якія арганізавана выязджалі за мяжу, склала больш чым 490 тысяч і павялічылася ў параўнанні з 2011 годам у 1,5 раза. Сёлета колькасць адпачываючых будзе павялічвацца, запэўніваюць спецыялісты.