Перспектывы развіцця сістэмы адукацыі абмеркавалі ў Цэнтральным раёне сталіцы

29 августа 2017

Перспектывы развіцця сістэмы адукацыі сёння абмеркавалі ў Цэнтральным раёне сталіцы. Галоўнае пытанне - падрыхтоўка навучальных устаноў да новага сезона і вынікі мінулага навучальнага года, а таксама задачы на будучыню. Паводле слоў кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Ігара Бузоўскага, сёлета ў педагагічным працэсе перавагу аддадуць інтэрактыўным формам навучання.

І сёння падчас канферэнцыі словы падзякі і ганаровыя граматы атрымалі лепшыя маладыя настаўнікі і педагогі-ветэраны, якія працуюць ва ўстановах адукацыі Цэнтральнага раёна.