Перапрацоўка другасных рэсурсаў

1 апреля 2020
Больш за 160 тон адпрацаваных батарэек  за год - такую колькасць акумулятараў  утылізуюць на сталічным прадпрыемстве па перапрацоўцы другасных рэсурсаў. Маленькая батарэйка - гэта асабліва небяспечны від адходаў.  Так званы пальчыкавы акумулятар раскладаецца ў глебе больш за сто гадоў, пры гэтым забруджвае глебу цяжкімі металамі. З адходаў спецыялісты па другасных рэсурсах атрымліваюць у першую чаргу метал, а яшчэ сумесь, якая ўтрымлівае цынк і марганец. Усе гэтыя рэчывы паўторна выкарыстоўваюцца ў прамысловасці.

На прадпрыемстве таксама разбіраюць і буйнагабарытную бытавую тэхніку: халадзільнікі, пральныя машыны і пліты. А таксама электроніку  - ад тэлевізараў і камп'ютараў да калькулятараў і мабільных тэлефонаў. З кандэнсатараў, рэзістараў і іншых элементаў атрымліваюць каштоўныя металы - золата, срэбра і плаціну.