Перапіс насельніцтва: перапісчыкі пачнуць хадзіць па дамах

20 октября 2019
Перапіс насельніцтва выходзіць на фінішную прамую. На сёння, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у кампаніі прынялі ўдзел чатыры мільёны восемсот восемдзесят чатыры тысячы чалавек, больш за ўсё ў Мінску.

Ужо заўтра стартуе трэці этап кампаніі. Перапісчыкі пачнуць хадзіць па дамах. Зараз правяраюцца адрасы. Адзначым, што пры правядзенні апытання перапісчык павінен прад'явіць спецыяльнае пасведчанне і пашпарт. Таксама ў яго з сабою будуць сумка з лагатыпам перапісу і планшэт. Нагадаем, прыняць удзел у перапісе па-ранейшаму можна і на стацыянарных участках.