Оперныя і балетныя вобразы ад Кацярыны Булгакавай у Нацыянальным гістарычным музеі

18 февраля 2020
Як ствараюцца тэатральныя касцюмы, распрацоўваюцца оперныя і балетныя вобразы?  Экспазіцыя ў Нацыянальным гістарычным музеі прысвечана майстру гэтай справы - мастаку-пастаноўшчыку Кацярыне Булгакавай. Яна з сапраўднай творчай дынастыі: бацькі - таксама мадэльеры і мастакі. Кацярына Булгакава працуе ў Вялікім тэатры оперы і балета з 2002 года і іграе важную ролю ў стварэнні спектакля.

Кацярына прымала ўдзел у  афармленні звыш дваццаці спектакляў. Адна з самых яскравых апошніх яе работ - праца над балетам "Анастасія", дзе мастачка адаптавала касцюмы XV стагоддзя пад сцэну без страты гістарычнай дакладнасці.