Пенсіённыя дапамогі павялічыліся на 10%

1 июля 2013

Пенсіі з сённяшняга дня будзе аўтаматычна налічаць спецыяльная праграма без удзелу чалавека, а самі дапамогі выраслі на 10%. Сярэдняя пенсія па ўзросце ў нашай краіне з 1 ліпеня складзе 2 174 000 рублёў, а выдаткі на яе выплаты вырастуць адразу на 491 000 000 000. Пераразлік кране амаль 2 500 000 беларусаў. Усе разлікі зробіць менавіта новая база дадзеных - дзяржаўная сістэма сацыяльнай абароны.


Рэпартаж Ксеніі Рабчынскай. Дапамогі і пенсіі зараз будуць разлічвацца анлайн. Інфармацыйная сістэма сацыяльнай абароны, або, калі прасцей, спецыяльная база дадзеных, пачне працаваць ужо сёння. На фарміраванне базы пайшло амаль 2 гады - у выніку 3 500 000 беларусаў могуць быць упэўненыя: свае пенсіі яны атрымаюць своечасова.


А яшчэ і адрасная сацыяльная дапамога і дзярждапамогі, і нават размеркаванне месцаў у дамах-інтэрнатах зараз будуць аўтаматызаваныя. Сёння новую праграму пачалі выкарыстоўваць адразу ў трох сотнях камітэтах, упраўленнях і ў самім міністэрстве працы і сацабароны.


Валерый Кавалькоў, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны: Разумеючы, што гэта вельмі сацыяльна значнае пытанне, паралельна з новым праграмным комплексам будзе функцыянаваць і стары ранейшы, які мы выкарыстоўвалі, на працягу трэцяга квартала спецыялісты раённага ўзроўню будуць ажыццяўляць зверку двух выплатных дакументаў, вызначаць разыходжанні, пры неабходнасці карэктаваць звесткі.


Для таго каб праверыць, ці налічаныя грошы, досыць будзе аднаго кліку камп'ютарнай мышы. Акрамя таго, у базе паказана падстава атрымання пенсіі і нават папярэдняе месца працы. Там жа - інфармацыя пра льготы, якія падаюцца. Праўда, скарыстацца сістэмай зможа далёка не кожны: пакуль - толькі спецыялісты па працы, занятасці і сацабароне. У міністэрстве абяцаюць, што неўзабаве новую праграму змогуць пратэсціраваць і тыя, каму, уласна, выплаты прызначаюцца.


Наступны крок - гэта пенсіі ў рэжыме анлайн. Даведацца пра суму зможа кожны: досыць проста падлучыцца да Інтэрнэту і загрузіць спецыяльную праграму. Аналагічную інфармацыю будуць паказваць і інфакіёскі.