Патрыятычную эстафету прымуць у Пухавічах

2 июля 2019

На тэрыторыі гэтага раёна знаходзяцца больш за 150 пахаванняў воінаў, партызан і ахвяр вайны. Амаль паўсотні мемарыялаў і абеліскаў нагадваюць мясцовым жыхарам аб сумных старонках гісторыі. Сёння да іх нясуць кветкі, моладзь разам з ветэранамі наведвае месцы баявой славы і подзвігу народа.

Пухавіцкі раён быў амаль поўнасцю акупіраваны напрыканцы чэрвеня 1941 года. З першых месяцаў тут актывізаваўся партызанскі рух і падполле. Спецыяльна да юбілейнай даты распрацавана экскурсія "Дарогамі вайны".