Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін і міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч наведалі мінскую гарадскую бальніцу хуткай меддапамогі

15 января 2024

Уладыка Веніямін і міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч наведалі мінскую гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Мітрапаліт правёў кароткае набажэнства і ўзнагародзіў лепшых спецыялістаў у сваёй сферы. А ў падарунак усяму калектыву паднёс ікону Мікалая Цудатворца, грашовы сертыфікат і крэсла-каляску для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. 

Летась мінскай бальніцы хуткай меддапамогі споўнілася 45 гадоў. Гэта найбуйнейшы стацыянар у краіне, дзе працуе больш чым 2 тысячы спецыялістаў рознага профілю. За суткі ў сярэднім праз бальніцу праходзіць да 300 чалавек. 92 % зваротаў - экстранная паталогія.