Пашпарт школьнікам Мінска ўручылі Уладзімір Кухараў і Арцём Цуран

15 марта 2024

У святочны дзень галоўны дакумент - пашпарт - школьнікам сталіцы ўручылі мэр Мінска Уладзімір Кухараў і старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран.

На ўрачыстую цырымонію ў Ратушу запрасілі 30 юнакоў і дзяўчат, якім споўнілася 14. Гэта выдатнікі вучобы, прызёры алімпіяд, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Дакумент грамадзянскай сталасці яны прынялі з асаблівым пачуццём гонару.

Акрамя пашпарта, школьнікі атрымалі падарункі - кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", а таксама Канстытуцыю ў новым выданні.