"Паралелі. Пандэмія непрышчэпленых". Радыёблог Дзмітрыя Рубашнага

5 августа 2021

У Вялікабрытаніі развіталіся з Мэцью Кінанам, футбольным трэнерам і праціўнікам вакцынацыі. Ён памёр ад COVID-19 у 34 гады. Незадоўга да смерці пашкадаваў, што не зрабіў прышчэпку, але было ўжо занадта позна.


У ЗША 34-гадовы блогер Сцівен Харман, які заяўляў аб адмове ад вакцыны і нават смяяўся з яе, таксама памёр ад віруса. Ён змагаўся з хваробай месяц. Апошні свой твіт з просьбай маліцца за яго Харман апублікаваў 21 ліпеня, незадоўга да падключэння да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. А ўсяго шэсць тыдняў раней ён пісаў у Twitter: "У мяне 99 праблем, але вакцына ніводная з іх".

У Беларусі вакцына ад каранавіруса даступная ўсім. Нават іншаземцам, якія да канца 2022 года могуць прыехаць у краіну без візы, калі захочуць зрабіць укол. Зараз прышчэпліваюць не толькі ў паліклініках, але і ў буйных гандлёвых цэнтрах. Патрабуецца толькі жаданне.


Слухайце перадачу "Радыёблог Дзмітрыя Рубашнага".