Памяць ахвяр чарнобыльскай трагедыі сёння ўшанавалі ў Мінску

26 апреля 2022

Кветкі леглі да памятных знакаў  "Ахвярам Чарнобыля" і "Камень свету Хірасімы". У 36-ю гадавіну чарнобыльскай трагедыі ў парк Дружбы народаў прыйшлі ліквідатары, ратавальнікі, прадстаўнікі мясцовай улады і моладзь. Чарнобыльская аварыя закранула значную частку Беларусі: на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання апынуліся 3678 населеных пунктаў, у якіх пражывалі 2 мільёны 200 тысяч чалавек.

Ю. Амбразевіч: Тэндэнцыі ў Літве і Украіне выклікаюць заклапочанасць 

Асаблівую заклапочанасць апошнім часам выклікаюць мерапрыемствы па ўвядзенні ядзерных установак на Ігналінскай АЭС. Хочацца адзначыць, што літоўскі бок манкіруе сваімі абавязацельствамі ў рамках МАГАТЭ. Мы чакаем ад іх больш сур'ёзнага супрацоўніцтва па двухбаковай лініі. Заклапочанасць выклікаюць і апошнія падзеі ва Украіне, якія мелі месца на атамных станцыях. Учарашні брыфінг расійскіх дыпламатаў у ААН аб правакацыях, якія рыхтуюцца з боку ВСУ, на гэтых аб'ектах не можа не турбаваць. 

На міжнароднай арэне тэма заслугоўвае самай пільнай увагі. "Мы разумеем, якія могуць быць наступствы",  - падкрэсліў дыпламат.