Памяць воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі ў Сянно

7 мая 2020
Прадстаўнікі "Белай Русі" і мясцовыя жыхары ўсклалі кветкі да братэрскага пахавання ў Алеі Славы. Тут  больш за дзвесце чалавек - гэта партызаны, падпольшчыкі, чырвонаармейцы, загінуўшыя ў розныя гады вайны. Месца памяці - у самым цэнтры горада, некалькі гадоў таму мемарыял рэканструявалі. Усяго ж на тэрыторыі Сенненскага раёна больш як сорак братэрскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай.

Таксама кветкі леглі да братэрскага пахавання ахвяр гета, якое дзейнічала ў райцэнтры ў снежні сорак першага. Тады загінулі больш за 900 чалавек.