Памяць загінуўшых у Афганістане ўшанавалі ў райцэнтры Бялынічы

15 февраля 2017

У райцэнтры Бялынічы напярэдадні падчас жалобнага мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у Афганістане. Кветкі ад сяброў, родных, членаў грамадскіх арганізацый леглі да падножжа помніка загінуўшым землякам.

Па традыцыі ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў кветкі ўскладуць да ўсіх мемарыялаў і помнікаў ва ўсёй Беларусі.