Памяць герояў Вялікай Айчыннай ушанавалі ў пасольстве Казахстана

6 мая 2020
Да мемарыяла на яго тэрыторыі як сімвал вечнага жыцця леглі кветкі ў гонар мужнасці казахскіх байцоў. Іх подзвігі за мір у нашай краіне не забытыя і беларусамі. Сімвалічна прагучаў нацыянальны гімн Казахстана, словы падзякі і прайшла хвіліна маўчання. 84  казахскія воіны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза за подзвігі,  учыненыя ў баях за Беларусь.