Памяць неўміручая

2 октября 2013

Пасёлак гарадскога тыпу Краснаполле святкуе 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтай памятнай даты прымеркавана адкрыццё помніка баявой машыны дэсанта. Для жыхароў пасёлка гэта яшчэ і знак пераемнасці пакаленняў абаронцаў Айчыны.


За перыяд акупацыі фашысты расстралялі 1800 чалавек мірнага насельніцтва, з якіх 757 жанчын і 545 дзяцей, сагналі ў нямецкае рабства 278 чалавек. На тэрыторыі Краснапольскага раёна дзейнічалі партызанскія атрады За Радзіму, Перамога. Вызвалена Краснапольшчына была ў пачатку кастрычніка 1943 года.