Жорсткія баі падчас вайны праходзілі на тэрыторыі аграгарадка Верцялішкі

8 мая 2020
У 46-м  мясцовыя жыхары перапахавалі астанкі савецкіх салдат у братэрскай магіле ў самым цэнтры населенага пункта. Тут спачываюць каля 200 байцоў, імёны 85 з іх  дагэтуль застаюцца невядомымі. Ушанаваць памяць і сказаць словы падзякі франтавікам за Вялікую Перамогу да мемарыяла прыйшлі мясцовыя жыхары.
На тэрыторыі Верцялішкаўскага сельсавета  дзясяткі помнікаў і памятных знакаў у гонар воінаў-вызваліцеляў. І да ўсіх сёння леглі кветкі ад удзячных нашчадкаў.