Аздараўленне і рэабілітацыя без медыкаментаў

15 августа 2015

У Мінску адкрыты першы цэнтр кінэзітэрапіі. Перамагчы хваробу тут дапамагаюць людзям з захворваннямі  апорна-рухальнага апарата. Па рэабілітацыю ў цэнтр звяртаюцца таксама пасля інсультаў і нават цяжкіх дарожных здарэнняў. Работа ўрачоў заснавана на вывучэнні і развіцці ўнутраных рэсурсаў арганізма чалавека. Асноўныя прылады - фізічныя нагрузкі і правільнае дыханне.

Курс аздараўлення складае 12 заняткаў. Пасля кожнай трэцяй трэніроўкі ўрач праводзіць планавы агляд і карэкціруе праграму лячэбнага курсу. Усе практыкаванні пацыент выконвае пад кантролем індывідуальнага інструктара.

За час існавання спецыялісты цэнтра аздаравілі каля 200 чалавек. У бліжэйшы час тут запрацуе масажны кабінет. Для падтрымання дасягнутага выніку пасля завяршэння лячэбнага курсу пацыенту рэкамендуюць заняткі ў хатніх умовах.