Аздаравіцца за дзесяць сеансаў

4 ноября 2015

У Мінску адкрылі першую саляную пячору. Працэдура займае 40 хвілін. Каб наведвальнікі не сумавалі падчас сеанса, у памяшканні ёсць тэлевізар, а для дзяцей абсталяваны невялікі гульнявы куток. На сценах пакоя -- 3-сантыметровы пласт саляных шпалер. Важыць ён 4 тоны. Соль напаўняе паветра адмоўнымі часціцамі. Але асноўны лячэбны эфект дае спецыяльны апарат.

Андрэй Ануфрыеў, дырэктар саляной пячоры: "Абсталяванне ўнікальнае, трэцяга пакалення, аналагаў не мае. Прынцып працы за кошт кіпячага слоя, які адмоўны. Калі мы зірнём на апарат, ён адмоўна зараджае парашок хларыду натрыю, здробненый да некалькіх мікронаў часціц. Ён іх распыляе ўнутры пячоры. Праз дыхальныя шляхі ён трапляе ўнутр чалавека і чысціць дыхальныя шляхі найбольш глыбока".

Дыхаць соллю рэкамендуюць людзям з захворваннем лёгкіх, алергіямі або слабым імунітэтам. У найбліжэйшыя гады плануюць адкрыць яшчэ некалькі аналагічных пакояў ва ўсіх раёнах сталіцы.