Беларускаму кінематографу сёння спаўняецца 96 гадоў
17 декабря 2020
Першай стужкай нацыянальнай вытворчасці стала экранізацыя аповесці Чарота "Лясная быль". А заснавальнікі беларускай сінема - яе аўтары Юрый Тарыч і Уладзімір Корш-Саблін. Сёння ж фонд нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" налічвае звыш 650 мастацкіх, тысячы дакументальных і сотні анімацыйных стужак. Гледачоў "Беларусь 3" сёння чакаюць тэматычныя паказы. У эфіры - "Глыбокая плынь", а таксама сустрэча з рэжысёрам фільма Маргарытай Касымавай, камедыя "Выкрасці Бельмандо" і прэм'ера дакументальнага фільма "Санеты памяці" Сяргея Кацьера.













