Абагравальны сезон пачаўся ў Мінскай і Гродзенскай абласцях

6 октября 2016

У першую чаргу стане цяплей у садах, школах і паліклініках.

Напярэдадні абаграванне ўключылі ў паўночным рэгіёне, а таксама і ў Магілёўскай вобласці. Ужо заўтра абагравальны сезон пачнецца і ў Брэсцкай. Ва ўсе сацыяльныя ўстановы прыйдзе цяпло. Што датычыцца жылога фонду, спецыялісты абяцаюць сагрэць дамы ў наступныя некалькі дзён. Апошняй далучыцца да абагравальнага сезона Гомельская вобласць.