Адзначылі Дзень Незалежнасці Беларусі і ў Казахстане

4 июля 2014
Там - адна з самых шматлікіх беларускіх дыяспар на постсавецкай прасторы - каля сямідзесяці тысяч чалавек. Наш карэспандэнт Якаў Бута паспрабаваў дранікі з казахскай бульбы і даведаўся, чаму мясцовыя студэнты сталі фанатамі Дар'і Домрачавай.


У Дзень Незалежнасці Беларусі Ганна Панфілаўна вырашыла прыгатаваць дранікі. Прызнаецца: нават за чатыры тысячы кіламетраў ад радзімы ніяк не можа адвыкнуць ад бульбы.
Ганна Новікава і яшчэ дванаццаць выканаўцаў - калектыў ансамбля Крынічкі. Прасоўваюць беларускую культуру ў азіяцкія масы.
Кіруе беларускімі дзяўчатамі (менавіта так ён іх заве) мясцовы музыкант.
Валерый Якутаў прыехаў у Казахстан са Шклоўскага раёна. Кіруе мясцовым політэхнічным каледжам. Гаворыць, падчас зімовай Алімпіяды заклікаў усіх студэнтаў хварэць за беларускую зборную. А ў Дар'і Домрачавай дзякуючы яму з'явілася яшчэ больш фанатаў з Казахстана.
Валерый Якутаў, член праўлення этнакультурнага аб'яднання Беларусь, дырэктар політэхнічнага каледжа, г. Паўладар:
Душа рвалася, за яе хварэлі. Прычым не толькі я, але і мае сябры. Наогул я ганаруся, што я родам з Беларусі, і дзе мне прыходзіцца з кімсьці гутарыць, я падкрэсліваю нацыянальнасць сваю ў абавязковым парадку, таму што ёсць чым ганарыцца.
У Казахстане адна з самых шматлікіх беларускіх дыяспар на постсавецкай прасторы - каля сямідзесяці тысяч чалавек. Жывуць у асноўным на поўначы краіны.
Амаль у кожнай вобласці ёсць цэнтры беларускай культуры. Тут, у Паўладары, ён знаходзіцца ў Доме сяброўства. Нашы суайчыннікі актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх сферах жыцця Казахстана. Беларусаў тут ведаюць і паважаюць.