Адкрыты дыялог з мэрам Мінска

25 ноября 2014
Студэнты, вучні і прадстаўнікі працоўнай моладзі сёння задалі свае пытанні старшыні Мінгарвыканкама Андрэю Шорцу. Прыняць удзел у дыскусіі можна было і завочна, папярэдне пакінуўшы сваё пытанне на электроннай пошце. Галоўнай тэмай дыспуту стала будучыня сталіцы.

Падчас сустрэчы прагучала каля 20 пытанняў рознай тэматыкі. Моладзь сталіцы хвалюць праблемы транспарту і сацыяльнай інфраструктуры, будаўніцтва арэнднага жылля для маладых спецыялістаў. Не забыліся запытаць у мэра і пра рэформы ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінска, якія ён плануе ажыццявіць.