Адкрыты дыялог Прэзідэнта з журналістамі і мас-медыя становіцца галоўнай тэмай у Інтэрнэце

29 января 2015

Маштаб увагі да Беларусі сёння вымяраецца не краінамі, а кантынентамі; не тысячамі, а дзясяткамі мільёнаў чалавек. Адкрыты дыялог Прэзідэнта з журналістамі і мас-медыя становіцца галоўнай тэмай у Сусветнай павуціне. У абмеркаванне пачутага актыўна ўключыліся на інтэрнэт-форумах і ў блог-сферы. Шырокую цікавасць да гутаркі дэманструюць як вядучыя, так і рэгіянальныя рэсурсы Расіі і Украіны. Цытуюць Аляксандра Лукашэнку сайт папулярнага еўрапейскага канала "Еўраньюс", амерыканскага агенцтва "Блумберг", а таксама міжнароднае агенцтва "Рэйтэр".