Абнавіць гардэроб да лета па прыемных цэнах прапаноўвае Модны базар

16 мая 2019
Універсальны сезонны кірмаш працягвае сваю працу ў Мінску  на плошчы Дома культуры чыгуначнікаў і на праспекце Любімава. Таксама паніжаныя цэны на мясныя вырабы, гародніну і садавіну. У продажы ёсць насенне, у тым ліку цыбуля-сявок. Прапанаваныя прамысловыя і харчовыя тавары – больш як 40 айчынных вытворцаў, а таксама з Расіі і Казахстана. Сярод іх традыцыйна ўсходнія прысмакі і бакалея.

Кірмаш арганізаваны пры садзейнічанні Мінгарвыканкама і выканкама Кастрычніцкага раёна  ў рамках праграмы па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу. Мабільныя гандлёвыя пляцоўкі будуць працаваць да 26 мая.