Гатэлі сталічнага рэгіёну да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе будуць гатовыя

6 августа 2013

Гатэлі і здраўніцы сталічнага рэгіёну да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе будуць гатовыя.


Гэта нам паведаміў губернатар цэнтральнага рэгіёну Барыс Батура. Тым больш што за апошнія гады ўсе гатэлі цэнтральнага рэгіёну значна падцягнулі сэрвіс і могуць прапанаваць турыстам не толькі начлег, але і шэраг забаўляльных праграм. Акрамя таго, падчас масавага наплыву гасцей айчынныя тураператары зоймуцца піярам беларускіх санаторыяў і аграсядзіб.


Таксама Барыс Батура адзначыў, што ў рэгіёне не хапае гасцініц узроўню тры зоркі і вышэй.