Браты Багдановічы ў новым праекце Агенцтва тэленавін "Справа жыцця. Адраджэнне"

31 мая 2018

Яны праславілі невялікі пасёлак у Магілёўскай вобласці на ўвесь свет. Але чаму на малой спартыўнай радзіме алімпійскіх чэмпіёнаў умовы, як у 19 стагоддзі? Што прымусіла Андрэя Багдановіча паставіць на паўзу трэніроўкі ў нацыянальнай зборнай па веславанні, а Аляксандра Багдановіча - на час пакінуць авальную залу? І чаму сям'я Багдановічаў прамяняла гарадское жыццё на дом у вёсцы? Браты Багдановічы ў новым праекце Агенцтва тэленавін "Справа жыцця. Адраджэнне".