Адпачынак ля возера заўсёды пад пільным кантролем ратавальнікаў

14 июня 2016

Сем выратавальных станцый і дзевятнаццаць пастоў АСВОДа сёлета сочаць за правіламі паводзін на вадзе. Два з іх абсталявалі літаральна да гэтага летняга сезона. На новай міні-станцыі ва Уздзенскім раёне прайшлі сумесныя вучэнні МНС з цэнтральнай раённай бальніцай. Каб палепшыць, а галоўнае, паскорыць аказанне дапамогі пацярпелым, вадалазы-ратавальнікі адпрацоўваць навучальныя трывогі ва ўмовах, набліжаных да рэальнага жыцця. Каб пазбегнуць дзіцячага траўматызму, падчас летніх канікул бацькам трэба быць асабліва пільнымі, і не толькі ля вады. Так, у сталіцы на вуліцы Чачота пяцікласнік спрабаваў распаліць агонь у металічнай ёмістасці. У выніку аэразольны балончык успыхнуў. 12-гадовы хлопчык з апёкамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.