Аддзяленне экстраннай медыцынскай дапамогі адкрылі ў Магілёве

4 января 2016

Праект ужо назвалі беспрэцэдэнтным і важным. У адным памяшканні зараз працуюць усе ўрачы і абсталяванне, якія задзейнічаныя літаральна ў выратаванні чалавека. Менавіта сюды зараз дастаўляюць траўміраваных у дарожна-транспартных здарэннях, людзей з інсультамі і інфарктамі. Усё неабходнае абследаванне яны атрымліваюць, не выходзячы з палаты. Такая сістэма аказання дапамогі паспяхова апрабаваная за мяжой. Да сусветнай практыкі далучылася і Магілёўская вобласць. Аддзяленне экстраннай дапамогі разлічана на 10 ложкаў, але ў выпадку надзвычайных сітуацый тут змогуць адначасова размясціць да 25 чалавек.