Ад працаўладкавання да безбар'ернага асяроддзя ў сталіцы

21 января 2016

У Першамайскім раёне прайшоў Дзень камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Кансультатыўныя групы прымалі гараджан адразу на дзвюх пляцоўках - у раённай паліклініцы і тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. Гараджане звярнуліся з уласнымі пытаннямі, заўвагамі і праблемамі.

Дарэчы, летась паслугай "Сацыяльнае таксі" людзі з абмежаванымі магчымасцямі скарысталіся 70 тысяч разоў. Сёлета ў горадзе пашырыцца спіс тэрыторый, дзе створана безбар'ернае асяроддзе для інвалідаў апорна-рухальнага апарату і па зроку.