Ад добраўпарадкавання тэрыторый да будаўніцтва жылля

26 января 2016

Пытанні рознага характару можа неадкладна вырашыць адно тэлефанаванне. Такой магчымасцю можна скарыстацца падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны ў гэтую суботу, 30-га студзеня, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце прапановы і заўвагі ад жыхароў вобласці выслухае першы намеснік губернатара Ігар Макар. Задаць пытанне можна да апоўдня. Прамыя тэлефонныя лініі працуюць больш за год. Стартавалі яны летась у студзені. Са сваімі заўвагамі і праблемамі грамадзяне звяртаюцца кожную суботу да прадстаўнікоў улады. Такая практыка тэлефонных зваротаў працягнецца і ў лютым.