Асвячаюць стравы і рыхтуюцца да Усяночнай. Вялікая субота ў вернікаў

7 апреля 2018

У праваслаўных сёння Вялікая субота, дзень стрыманасці і смутку, злучаецца з найважнейшай і светлай урачыстасцю - святам Благавешчання.

Такое супадзенне здараецца нячаста і бывае ў тыя гады, калі Вялікдзень ранні. Благавешчанне мае пастаянную дату - 7 красавіка. Вялікдзень год ад года можа выпадаць на даты ад 4 красавіка да 8 мая. У Благавешчанне вернікі ўспамінаюць Багародзіцу, якая зачала Хрыста, у Вялікдзень жа - Уваскрэсенне Збавіцеля, хрэсны шлях, які побач з Сынам прайшла і яго Маці.

Традыцыйна ў Вялікую суботу праходзіць асвячэнне велікодных страў. Вернікі рыхтуюцца да Усяночнай. Прамую трансляцыю са Свята-Духава кафедральнага сабора будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у 23:50.