Востраў Пагранічны Брэсцкай крэпасці прымае першых турыстаў

20 мая 2013

Афіцыйна новы экскурсійны маршрут прэзентавалі яшчэ ў лютым. Аднак турыстычны сезон на раней закрытую тэрыторыю адкрываецца толькі сёння.


Па сцежках Цярэспальскага ўмацавання  прайшла Вікторыя Патоня. Падарожжа ў часе пачынаецца з гэтага вантавага моста, пабудаванага менш чым за год спецыяльна  для наведвальнікаў Цярэспальскага ўмацавання. Востраў  адкрыты для ўсіх, аднак пагранічны прапускны рэжым  абавязковы. З 1939-га па гэтай зямлі ніхто, акрамя пагранічнікаў, не хадзіў. Сёння першыя турысты ацэньваюць новы экскурсійны маршрут. Работнікі пракуратуры вобласці змянілі афіцыйную форму і паглыбіліся ў гісторыю. Пагранічны - гэта некранутая прырода, некалькі дзясяткаў пабудоў ХІХ-ХХ стагоддзяў, якія захаваліся практычна ў першародным выглядзе. Цярэспальскае ўмацаванне  памятае дзве сусветнай вайны! Свой галоўны адбітак тут пакінуў  Час. У гэтым  каштоўнасць экскурсійнага маршруту.
Аляксандр Каркатадзэ, загадчык філіяла Музей 5 форт мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой: Тут захаваліся больш чым  30 аб'ектаў Брэсцкай крэпасці, Брэст-Літоўскай крэпасці, пабудаваных у царскі перыяд, польскі перыяд. Ёсць савецкія доты.
Менавіта на заходнім востраве больш за 200 гадоў таму  ажыццяўляўся кантроль падарожнікаў,  якія перасякалі мяжу Расійскай імперыі. Як пацвярджэнне – каравульны домік даваеннага перыяду, помнік пагранічнікам і курсантам школы шафёраў, якія першымі прынялі ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і гэтая дарога, па якой сёння праходзяць групы турыстаў, а ў 1941-м па ёй праязджалі Гітлер і Мусаліні ў разбураную, але непакорную цытадэль. Востраў Пагранічны гатовы паказаць турыстам далёка не ўсе свае таямніцы. Усё-такі тэрыторыя  рэжымная, за сто метраў  знаходзіцца польскі Цярэспаль. Ва ўладаў горада ідэй наконт таго, як зрабіць востраў  больш прывабным,  шмат. Галоўная справа - за фінансаваннем.