"Асцярожна: дзеці" глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы"

18 января 2016

Калі дзяцінства заканчваецца па прыгаворы суддзі…Падлеткавая злачыннасць: чаму ўчарашнія "кветкі жыцця" ўжо заўтра могуць апынуцца за кратамі. Карэспандэнты Агенцтва тэленавін правялі свае расследаванні, каб зразумець на прыкладзе канкрэтных гісторый, адкуль у дзецях з'яўляецца жорсткасць, на якія ўчынкі часцей за ўсё адважваюцца малалетнія адступнікі. А галоўнае, выслухалі меркаванне самых маладых і гарачых ад першай асобы. Як знайсці падыход да кожнага і паказаць дзецям вуліц іншае жыццё. Усё гэта ў новай частцы дакументальнага тэлефільма "Закон і парадак". Серыю "Асцярожна: дзеці" глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы".