Асноўныя кірункі працы на 2019 год агучыла міністр працы і сацабароны ў "Галоўным эфіры"

31 декабря 2018

Мадэрнізацыя праграмы сямейнага капіталу, удасканаленне сістэмы і памеру выплаты дапамог па доглядзе дзіцяці і ўзмацненне пенсіённых гарантый для шматдзетных сямей. Гэта асноўныя кірункі працы на 2019 год. Іх агучыла міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч у эфіры навагодняга "Галоўнага эфіру". Таксама яна звярнула ўвагу, што будуць паступова павышацца пенсіі і зарплаты. Пры гэтым з абавязковай увязкай з ростам прадукцыйнасці працы.

Да 2030 года беларусаў старэйшых за 60 гадоў будзе больш як 20 працэнтаў, зараз іх каля 15. Асаблівая ўвага будзе надавацца новым формам аказання паслуг людзям старога ўзросту - праз аўтаматызаваныя сістэмы.