Яркія дэкарацыі для восеньскіх фотасесій у Батанічным садзе

8 октября 2021

Усю палітру восеньскіх фарбаў сабраў Цэнтральны батанічны сад Мінска. Аднымі з першых тут "азалаціліся" клёны. Менавіта яны ў гэтыя дні найбольш яркія дэкарацыі восеньскіх фотасесій. А ўсе адценні прадэманструюць  рабіна, асіна і таполя. Сонечнае надвор'е паспрыяла і цвіценню кветак. Буянне фарбаў у вяргінь і хрызантэм. У калекцыі батанічнага больш за 200 сартоў гэтых раслін, у тым ліку і ўласнай селекцыі. Прыгожае яркае асенняе ўбранне апранаюць і некаторыя дрэвы рэдкіх парод.

Ацаніць залаты час  батанічнага можна і ў выхадныя. Для наведвання адкрыты не толькі паркавыя алеі, а таксама і аранжарэя. Там на час можна вярнуцца і ў лета.