Арджанікідзэ: Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках ЮНЕСКА знаходзіцца на самым высокім узроўні

1 мая 2022

За актыўную падтрымку нашых  ініцыятыў у ЮНЕСКА і ўмацаванне супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках узаемадзеяння ў ёй нагрудным знакам  "Партнёрства"  ўзнагароджаны пасол  па асаблівых даручэннях МЗС Расіі. Цырымонія прайшла ў пасольстве Беларусі ў Маскве. Адзначым, Беларусь і Расія, якія ўваходзяуь у арганізацыю ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры, не толькі адкрываюць помнікі архітэктуры і рыхтуюць дакументы для унясення іх  у спісы Сусветнай спадчыны, але і цесна працуюць у праектах, звязаных з адукацыяй і экалогіяй. Таксама падтрымліваюць адна адну  ў рамках кіруючых органаў ЮНЕСКА.