Прэзідэнт сустрэўся з тэнісісткай Арынай Сабаленкай

27 ноября 2018

Прэзідэнт сёння сустрэўся з вядучай беларускай тэнісісткай Арынай Сабаленкай. Сустрэча адбылася па просьбе спартсменкі. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў Арыну з паспяховым правядзеннем мінулага спартыўнага сезона. На думку Аляксандра Лукашэнкі, з усіх тэнісістак у Сабаленкі быў самы вялікі прагрэс. Адначасова Прэзідэнт падкрэсліў, што яшчэ ёсць да чаго імкнуцца, каб паказваць больш стабільны тэніс. Тым больш што на фоне дасягнутых поспехаў і прасоўванні наперад у сусветным рэйтынгу ўзрастаюць і чаканні высокіх вынікаў як з боку балельшчыкаў, так і дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Арыне ўдалага наступнага сезона і плённай падрыхтоўкі да яго.