Ордэн Францыска Скарыны ўручылі калектыву мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой"

24 сентября 2021

Урачысты вечар з выпадку 50-годдзя мемарыяла прайшоў у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Мемарыяльны комплекс удастоены ўзнагароды за значныя дасягненні ў захаванні гістарычнай спадчыны, увекавечанні памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі. Прэм'ер-міністр зачытаў вітальны адрас Прэзідэнта калектыву мемарыяла. Таксама вітальны адрас калектыву Брэсцкай крэпасці-героя накіраваў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. А ў Брэсцкай крэпасці Раман Галоўчанка ўсклаў кветкі да Вечнага агню. 

Патрыятычнае выхаванне моладзі 

Раман Галоўчанка таксама наведаў моладзева-патрыятычны цэнтр, які знаходзіцца на Кобрынскім умацаванні. Ён пачаў працаваць у крэпасці 3 гады таму. За год яго наведваюць каля тысячы школьнікаў: займаюцца ў гуртках, на навучальна-трэніровачных зборах, адпачываюць у лагеры на канікулах. З абласнога цэнтр плануюць пераўтварыць у рэспубліканскі.