Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены сёння ў Беларусі

8 августа 2019

Моцныя ліўні, навальніцы і шквалісты вецер. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены сёння ў Беларусі. Парывы будуць дасягаць 20 метраў за секунду. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. Зараз у многіх раёнах моцны туман. Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме.