Аранжавы ўзровень небяспекі на сёння абвясцілі беларускія сіноптыкі

12 декабря 2016

Гэтымі хвілінамі ападкі адзначаюцца ў Брэсце.  Моцныя снегапады раніцай прагназуюцца ў Гомельскім рэгіёне. Сталіцу і Мінскую вобласць снегам пачало замятаць напярэдадні. Усю ноч камунальшчыкі расчышчалі і апрацоўвалі дарогі рэагентамі. Днём істотных ападкаў не чакаецца. Магчыма ўзмацненне ветру да 14 метраў за секунду. Слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 6.Адзначым, масавае адключэнне электрычнасці гэтай ноччу ў трох раёнах сталіцы з надвор'ем ніяк не звязана.

Як адзначылі ў МНС,  успышка на ЦЭЦ-4 , якую назіралі мінчане,  магла здарыцца з-за адключэння высакавольтнага паветранага выключальніка.