Вызначана ніжняе парогавае значэнне адзнак па ЦТ

18 марта 2019

Міністэрства адукацыі  сёння паведаміла даты цэнтралізаванага тэсціравання. Так, першае ЦТ  па беларускай мове  здаюць 11 чэрвеня. Кожны наступны тэст - праз дзень. Сезон ЦТ-2019 завершыцца выпрабаваннем па сусветнай гісторыі  1 ліпеня. Рэгістрацыя ў пунктах правядзення будзе адкрыта з 2 мая па 1 чэрвеня.

Вядома і ніжняе парогавае значэнне адзнак па ЦТ. Так, па рускай і беларускай мовах - нездавальняльняючымі лічацца вынікі ад 0 да 9-ці балаў. Па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі - трэба набраць не меней за 19. Па астатніх прадметах прахадны бал пачынаецца з 25-ці.