Анлайн-канферэнцыя з намеснікам начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС

28 мая 2015

Падчас канікул колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам школьнікаў павялічваецца на траціну. Таму бацькоў заклікаюць уважлівей сачыць за захапленнямі дзяцей. Гэта адзначыў намначальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Руслан Ліхаманаў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Госць студыі таксама распавёў пра шырокі пералік мерапрыемстваў, якія спрыяюць бяспечным паводзінам дзяцей.

Толькі за апошні месяц у выніку надзвычайных сітуацый у Беларусі загінулі 52 чалавекі, трое з якіх - дзеці. 

Відэаверсію канферэнцыі і падрабязную тэкставую трансляцыю глядзіце на сайце tvr.by.