Анлайн-канферэнцыя з гендырэктарам "Белмедпрэпаратаў" Паўлам Кахаўцом

18 сентября 2015

Восенню беларусы актыўна рыхтуюцца да барацьбы з прастудай. Зараз пачынаецца самы небяспечны перыяд ВРВІ. Што ж у прыярытэце ў пакупнікоў - дарагія імпартныя лекі або айчынныя і бюджэтныя? Чаму наша фармацэўтыка не ўступае замежнай, і як сочаць за якасцю?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні сёння апоўдні на сайце Белтэлерадыёкампаніі дасць гендырэктар "Белмедпрэпаратаў" Павел Кахавец. Cвае пытанні можна задаць ужо зараз на старонцы tvr.by.