Яны змянілі гарадскія ўмовы на загарадны дом

11 ноября 2015

5 гадоў таму маладая сям'я з Мінска пераехала ў невялікую вёску пад Полацкам, абзавялася гаспадаркай. Зараз на падворку - 5 канёў, гусакі, а хутка з'явяцца яшчэ і козы. Зарабляюць на жыццё рамесніцтвам. Падрабязнасці ў Вольгі Маслоўскай.

Коні, каты, сабакі, гусі і нават ручны крумкач. Сваю гаспадарку Яніна і Аляксандр Маслоўскія інакш, як дамашні заапарк, не называюць. Сёння гэтыя маладыя людзі - вясковыя жыхары, але яшчэ пяць гадоў таму жылі і працавалі ў горадзе.

На падвор’і вяскоўцаў - два дзясяткі гадаванцаў. Любоў да жывёл у іх з дзяцінства. Суседзі на шумную гаспадарку не скардзяцца. Дапамагаюць садавіной і гароднінай.

Каб пракарміць жывёл, гаспадыня - выкладчык па адукацыі - асвоіла новую прафесію. Займаецца кавальскай справай, а яшчэ шые вупраж. Даглядаць скакуноў дапамагаюць валанцёры. Конны клуб - хобі дарагое, а верхавая язда на панадворку бясплатная.

Для таго, каб накарміць і выпасвіць жывёл, гаспадары заапарка прачынаюцца а шостай гадзіне раніцы. Хутка прыйдзецца ўставаць яшчэ раней. У планах - развядзенне коз.