Алег Раманаў расказаў аб асноўных ініцыятывах "Беларускай палітычнай партыі "Белая Русь"

27 февраля 2023

Рэферэндум па змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю стаў лёсавызначальнай падзеяй для нашай краіны. Роўна год таму беларусы прагаласавалі за юрыдычныя абрысы новай мадэлі дзяржаўнага развіцця. Грамадзяне сталі паўнацэннымі суаўтарамі новай Канстытуцыі. Кожны ахвочы меў магчымасць унесці свае прапановы. Адной з ажыўленых тэм на грамадскіх абмеркаваннях было партыйнае будаўніцтва. Ва ўсіх рэгіёнах краіны гучалі тэзісы аб неабходнасці стварэння народнай партыі, якая будзе адлюстроўваць інтарэсы беларусаў і стаяць на абароне дзяржаўнага курсу развіцця. Сёння да лагічнага завяршэння падыходзіць фарміраванне "Беларускай палітычнай партыі "Белая Русь". Старшыня аргкамітэта Алег Раманаў адказаў на пытанні журналістаў.