Актава Вялікадня пачынаецца ў католікаў

1 апреля 2024

Католікі ўсяго свету працягваюць адзначаць Вялікдзень. 1 красавіка пачалася Актава. Гэта асабліва святочны васьмідзённы перыяд.

Увесь тыдзень у касцёлах будуць ісці ўрачыстыя набажэнствы. Праводзіць іх святарства будзе ў белым адзенні.

Кожны з дзён велікоднай Актавы мае найвышэйшы літургічны статус урачыстасці. Гэта пачатковы перыяд 50-дзённага велікоднага часу.